Пуцін паабяцаў Беларусі $3 млрд крэдытаў

Пра гэта ішла гаворка на сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Нацбанка Пятром Пракаповічам.

Беларусь просіць $2 млрд. у Антыкрызісным фондзе ЕўрАзЭС і $1 млрд. — ва ўрада Расіі. Як паведаміў Пракаповіч, на апошнім пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы расійскі прэм'ер Уладзімір Пуцін запэўніў, што крэдыты, якія просіць Беларусь, будуць выдадзеныя. Аднак найперш неабходна падаць праграму дзеянняў беларускага ўрада на бліжэйшы час.

Для складання запатрабаванай расійскім прэм'ерам праграмы ўжо створана спецыяльная камісія. У яе складзе — прадстаўнікі ўрада і Нацбанка. Узначальвае камісію старшыня праўлення Нацбанка.

"У нас ёсць усе шанцы, каб у красавіку-траўні выйсці на вырашэнне пытанняў па залучэнні гэтых крэдытаў", — цытуе БЕЛТА Пракаповіча.