Пуцін прапанаваў Лукашэнку дапамогу
Прэм'ер Расіі заявіў, што расійскі бок мае вялікі досвед у расследаванні тэрактаў, падобных да таго, што адбыўся ў мінскім метро.
Уладзімір Пуцін у размове з Аляксандрам Лукашэнкам выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з тэрактам і пацвердзіў гатоўнасць Расіі аказаць неабходную дапамогу беларускім уладам у яго раскрыцці. Пра гэта 12 красавіка паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.
Пуцін заявіў, што расійскі бок мае вялікі досвед у расследаванні такіх злачынстваў і гатовы прадставіць "спецыялістаў рознага профілю падзяліцца сваім досведам з беларускімі калегамі". Падчас тэлефоннай гутаркі абмяркоўваліся таксама і іншыя пытанні супрацоўніцтва двух краін.
Фота: wallpaper.zoda.ru