Пуцін загадаў знізіць кошт газу для Беларусі
Зніжка атрымала назву “інтэграцыйны паніжальны каэфіцыент”.
Кіраўнік урада Расіі загадаў Міністэрству энергетыкі вызначыць памер зніжак на газ для Беларусі, паведамляе БелТА. Рашэнне пра ўвядзенне паніжальнага каэфіцыента Уладзімір Пуцін агучыў 15 жніўня пасля паседжання урада Саюзнай дзяржавы. Расійскі прэм’ер падкрэсліў, што ў межах інтэграцыйных працэсаў дзяржавы павінны выйсці на ўмовы роўнай канкурэнцыі. Для Беларусі гэта азначае зніжэнне цаны на сыравіну. У першую чаргу на газ. Зніжкі пачнуць дзейнічаць ужо з наступнага году.