П'яны барысаўчанін абстраляў аўтобус
На хулігана пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўвечары 7 жніўня на праспекце Рэвалюцыі. Аўтобус стаяў на прыпынку грамадскага транспарту. Нецвярозы непрацуючы мужчына пачаў страляць па аўтобусе з пнеўматычнага пісталета. Сам мужчына быў у аўтамашыне "Фольксваген Пасат", ён зрабіў пяць стрэлаў.