П'яны хуліган напаў на міліцэйскую машыну ў Чэрвені

Як паведамляе БелаПАН, інцыдэнт адбыўся вечарам 16 сакавіка каля Чэрвеньскага РАУС (Мінская вобласць). Хуліган накінуўся на машыну ДАІ райаддзела і штурхаў яе нагамі, а пасля напаў з кулакамі на супрацоўніцу таго ж аддзялення міліцыі, якая паспрабавала яго затрымаць, ударыў дзяўчыну ў твар.

Мужчыну здолеў затрымаць толькі нарад міліцыі, які прыехаў на дапамогу. Паведамляецца, што раней зламысніка судзілі за разбоі.