П'яны кіроўца патапіў свой БМВ у Свіслачы
Гэта адбылося ў ноч на 14 красавіка ў Мінску. Уладальнік аўтамабіля не пацярпеў.
Паводле дадзеных ДАІ Ленінскага раёна, кіроўца, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, не справіўся з кіраваннем і на вуліцы Якубава з'ехаў з дарогі, пасля чаго машына сышла пад ваду ракі Свіслач. Кіроўца паспеў выскачыць з аўтамабіля, піша abw.by.