Пяцёра беларусаў пацярпелі ў аварыі ва Украіне

Там сутыкнуліся два легкавікі, адзін з якіх загарэўся. Пажар ліквідавалі выратавальнікі на працягу паўгадзіны. Пацярпелых беларусаў з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу, інфармуе БЕЛТА.

Акрамя таго 19 жніўня ў Херсонскай вобласці кіроўца аўтамабіля Honda Accord здзейсніў наезд на 21-гадовага беларуса. Як паведамляюць украінскія СМІ, ад атрыманых траўмаў пешаход загінуў на месцы здарэння.