Пяцёра беларускіх хакеістаў перабраліся ў кіеўскі "Беркут"

Гульцамі кіеўскага "Беркут" сталі чатыры нападнікі і 35-гадовы абаронца Павел Мікульчык, які ў мінулым сезоне выступаў за "Брэст". Разам з ім ва Украіну перабраліся 33-гадовы Аляксей Цітавец ("Шыннік"), 34-гадовы Аляксей Пермякоў ("Шахцёр"), а таксама 37-гадовыя Віталь Валуй і Уладзіслаў Брызгалаў ("Хімік-СКА"). 


"Прессбол" не выключае, што неўзабаве ва ўкраінскіх камандах стане яшчэ больш беларусаў. З новага сезону ў нашай краіне ўводзіцца ліміт на хакеістаў, старэйшых за 28 гадоў. Гэта прымусіць шмат каго з айчынных гульцоў пакінуць радзіму.