Рабаўнікі пакінулі мужчыну толькі штаны
Здарэнне адбылося ў Бабруйску.
У двары дома па вуліцы Савецкай да 33-гадовага мужчыны падыйшлі двое невядомых, якія запатрабавалі купіць ім піва і чыпсы. Іх "просьбу" ён выканаў. Аднак хлопцам гэтага аказалася мала, яны збілі мужчыну, забралі ў яго 5 мільёнаў рублёў, мабільны тэлефон. Сыходзячы, рабаўнікі прыхапілі куртку, швэдар і майку, пацярпеламу пакінулі толькі штаны.
Міліцыя здолела затрымаць зламыснікаў даволі хутка. Імі аказаліся мясцовыя жыхары 34 і 37 гадоў, якія раней былі асуджаныя. Прычым адзін з затрыманых быў майстрам спорту міжнароднага класа па боксе. У кішэні аднаго знайшлі скрадзены мабільнік, у кішэні другога — грошы. Астатнія рэчы знайшлі ў двары дома, дзе адбыўся напад. Рабаўнікам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, учора стала вядома, што ў Магілёве затрымалі школьнікаў, якія знялі з мужчыны красоўкі, забралі мабільны тэлефон і гадзіннік.
Фота — telegraf.by