Рабіны з усёй Еўропы сабраліся ў Варшаве
Там адкрылася Канферэнцыя еўрапейскіх рабінаў.
Гэта першая канферэнцыя з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны, якая праводзіцца ў сталіцы Польшчы. На канферэнцыях, якія праводзяцца раз у два гады, звычайна абмяркоўваюцца праблемы, з якімі сутыкаюцца габрэі ў сучасным свеце. У гэтым годзе ў Варшаве абмяркуюць перш за ўсё забарону на рытуальны забой жывёлы, зацверджаны парламентам Галандыі.
Удзельнікі канферэнцыі сцвярджаюць, што папрокі ў прычыненні болю жывёлам беспадстаўныя, паколькі пры гэтым выконваюцца ўсе агульнапрынятыя нормы, паведамляе ВВС.