Рабочы птушкафабрыкі патрабуе пакараць дырэктара

Ён патрабуе пакараць дырэктара Слонімскай птушкафабрыкі Дзмітрыя Зайкоўскага за парушэнне працоўнага заканадаўства.

Марчык працуе на прадпрыемстве ахоўнікам-электрыкам. Паводле яго словаў, яму і яго калегам не плацяць дадатковыя грошы за перапрацоўкі. Пры гэтым ахоўнікі-электрыкі працуюць без выходных, паколькі яшчэ аднаго ахоўніка дырэктар на працу браць адмаўляецца. Таксама, па меркаванні Марчыка, стаўка электрыкаў 4 разраду неапраўдана заніжаецца.

Нагадаем, у канцы 2011 года ў сродках масавай інфармацыі з’явілася інфармацыя пра тое, што Гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці паставіў пад пытанне адпаведнасць дырэктара прадпрыемства “Птушкафабрыка Слонімская” Дзмітрыя Зайкоўскага займанай пасадзе. Суд прызнаў працу прадпрыемства нездавальняльнай.

Прааналізаваўшы дзейнасць птушкафабрыкі за мінулыя тры гады, старшыня гаспадарчага суда Валерый Касцюкевіч зрабіў выснову пра бядотнае становішча прадпрыемства. Слонімская птушкафабрыка не выконвала свае абавязанні па дамовах у тэрмін, а таксама не змагла пагасіць абавязкі перад крэдыторамі ў дасудовым парадку.