Рада беларускай інтэлігенцыі заклікае да байкоту выбараў
Адпаведны зварот падпісалі дваццаць вядомых у краіне грамадскіх дзеячоў.
"Грамадзяне Беларусі пазбаўлены свайго галоўнага права: права выбіраць сабе ўладу", — падкрэсліваецца ў звароце. У такіх умовах, мяркуюць яго аўтары, "грамадзяне маюць права на пратэст". "Самая простая і дзейсная форма пратэсту — байкот, як адпаведны адказ грамадства на стаўленне дзяржавы да сваіх грамадзян", — мяркуюць прадстаўнікі інтэлігенцыі.
Як паведамляе БелаПАН, сярод падпісантаў звароту — былы дыктар Беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка, акадэмікі Аляксандр Вайтовіч і Радзім Гарэцкі, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года прафесар Аляксандр Казулін, мастак Алесь Марачкін, рэжысёр Юрый Хашчавацкі і іншыя.