Рагачоўскі кіроўца пакінуў без святла чатыры вёскі
У Рагачоўскім раёне кіроўца ўрэзаўся ў апору лініі электраперадач.
У выніку чатыры вёскі засталіся без святла — Навасёлкі, Ціхінічы, Талачкова і Малая Крушынаўка. да вечара 1 красавіка падачу электраэнэргіі ўдалося аднавіць, паведамляе БЕЛТА.
Дарэчы, сам кіроўца з месца здарэння ўцёк. Рагачоўскія міліцыянты яшчэ працягваюць шукаць яго.