Раміль Латыпаў: Спецслужбы Беларусі спрацавалі "на выдатна"
Так дырэктар Цэнтра аналізу тэрарыстычных пагроз і канфліктаў нізкай інтэнсіўнасці ацаніў расследаванне выбуху ў мінскім метро.
Беларускія спецслужбы пры правядзенні антытэрарыстычнай акцыі пасля выбуху ў мінскім метро спрацавалі аператыўна і "на выдатна". Пра гэта 28 красавіка ІА REGNUM заявіў дырэктар Цэнтра аналізу тэрарыстычных пагроз і канфліктаў нізкай інтэнсіўнасці Раміль Латыпаў.
Паводле яго слоў, у спецслужбаў Беларусі вельмі высокі прафесіяналізм, захаваны на ўзроўні СССР. "Ці быў гэты выбух правакацыяй — не ведаю, усё магчыма ў гэтым неспакойным свеце", — адзначыў ён.
Латыпаў лічыць, што па ўзроўні падрыхтоўкі і выканання тэракт ў Мінску быў падобны да таго, што адбывалася ў Валгаградзе. "Сёння тэрарыстычная актыўнасць, на жаль, гэтулькі штодзённая, што ўзровень падрыхтоўкі прыкладна адзін і той жа. Не таму, што выканаўцы тыя ж, а таму, што танны тэрарызм на большае і не цягне. Што тычыцца Беларусі, то адзінае што насцярожвае і бянтэжыць — гэта тое, што ніякай палітычнай актыўнасці там няма, і, у прынцыпе, Беларусь не ўдзельнічае ні ў якіх сур'ёзных геапалітычных супрацьстаяннях", — заявіў ён.