Раніцай у метро не хадзілі цягнікі — мянялі рэйку
Рух цягнікоў на другой лініі сталічнага метро пачаўся са спазненнем.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка службы руху Мінскага метрапалітэна Рыгора Якімкава, паміж станцыямі "Купалаўская" і "Першамайская" выявілі дэфектную рэйку. Спатрэбілася тэрміновая яе замена. Затрымка ў руху цягнікоў склала 19 хвілінаў.
Фота — bymedia.net