Расійская мытня зноў прызнала iPad кампутарам
Ад верасня 2011-га ён лічыўся навігатарам. Цяпер фактычна адменены мытны збор у 5%.
Іншыя планшэты з GPS па-ранейшаму трэба ўвозіць як навігатары, паведамляе "Российская газета". З гэтай нагоды карэйская кампанія Samsung ужо накіравала запыт у гэтай справе ў Федэральную мытную службу Расіі.
Дарэчы, за трэці квартал 2011 года ў Расіі было прададзена 540 тысяч планшэтаў, 56% з іх склалі iPad, 22% — планшэты Acer, 7% — Samsung. Атрымліваецца, што прадукцыя Apple цяпер атрымлівае цэнавую перавагу, але як яна адаб'ецца на канчатковым кошце, невядома.