Расійскі бок не дае Беларусі прадаць МТС
Беларусь знайшла пакупніка на 51% акцый беларускага мабільнага аператара МТС.
Аднак расійскі бок, які з'яўляецца сузаснавальнікам кампаніі, не хоча прадаваць акцыі менавіта гэтаму пакупніку. Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасці Беларусі Георгі Кузняцоў.
Кузняцоў: "Аб'яўлены адкрыты конкурс на продаж 51% МТС. Ёсць фірма, якая вельмі жадае купіць. Але расійскі бок, калі даваў згоду на продаж нашай долі, паставіў умовай не прадаваць акцыі прадстаўнікам пэўнай краіны. Не буду называць гэтую краіну. І як раз прадстаўнік гэтай краіны хоча купіць акцыі. Будзем чакаць".