Расійскі зэк хоча стаць беларусам

Знаходзячыся ў знакамітай піцерскай турме "Кресты", ён заявіў, што хоча атрымаць беларускае грамадзянства. Як паведамляюць "Беларускія навіны", цяпер Дацык тэрарызуе турэмную адміністрацыю, патрабуючы перакладаць усе дакументы на беларускую мову.


Беларускія карані Дацыка, праўда, афіцыйна не пацвярджаюцца. Нібыта беларусам быў ягоны дзед. А сапраўднае яго прозвішча — Дацук — была скажонае рэгістрацыйнымі органамі Расіі.


У юнацтве Дацык займаўся спартовымі адзінаборствамі і да 1998 года ўваходзіў у федэрацыю тайскага боксу. Вядомасць атрымаў за перамогу ў дэбютным паядынку над беларусам Андрэем Арлоўскім, які пазней стаў чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе па версіі UFC. У 2003 годзе ён прайграў знакамітаму беларускаму кікбаксёру Сяргею Гуру, які паслаў Рудага Тарзана ў накаўт.


У 2007 годзе Дацыка арыштавалі за серыю рабаванняў салонаў сотавай сувязі і ювелірных крам. Падчас расследавання яго прызналі вар'ятам і адправілі ў псіхіятрычную клініку. У жніўні 2010 года ён уцёк у Нарвегію, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Нарвежская медыцына прызнала Дацыка разумным, ён адбыў у мясцовай турме тэрмін за незаконнае нашэнне зброі.


18 сакавіка 2011 года Дацыка выслалі ў Расію.