Расія, Беларусь і Казахстан плануюць свой "шэнген"
У Расію, Беларусь і Казахстан замежнікі змогуць ўязджаць па адной візе, як у дзяржавы Шэнгена.
Пра гэтыя планы распавёў журналістам намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Андрэй Сляпнёў, піша "Российская газета ". Агульная візавая прастора, патлумачыў ён, з'яўляецца адной з неабходных умоваў для фармавання на базе "мытнай тройкі" Адзінай эканамічнай прасторы.
За ўзор будуць узятыя прынцыпы Шэнгенскай зоны — замежнікі змогуць ўязджаць на тэрыторыю Расіі па беларускай ці казахскай візе, альбо наадварот. Сляпнёў, праўда, не ўдакладніў, калі менавіта набудуць моц новыя правілы.