Расія далучылася да СГА
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Расіі да Маракешскага пагаднення.
Гэтым пратаколам афармляецца сяброўства Расійскай Федэрацыі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Такім чынам, краіна стала 154-ым сябрам СГА. Масква вяла перамовы пра далучэнне да арганізацыі з моманту яе стварэння ў 1995 годзе. Пратакол аб далучэнні Расіі быў падпісаны ў Жэневе 16 снежня 2011 года. Пры гэтым краіна павінна была ратыфікаваць дакумент цягам 220 дзён, то бок, да 23 ліпеня 2012 года.
Паводле ўмоваў СГА, Расія бярэ на сябе абавязанні па 116 сектарах эканомікі са 155, прадугледжаных класіфікацыяй арганізацыі. Стане больш жорсткім рэгуляванне ў шэрагу сектараў эканомікі. Напрыклад, не выключаная дзяржаўная манаполія на аптовы гандаль алкаголем.