Расія дасць Беларусі сучасныя самалёты для аховы мяжы
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў журналістам 21 верасня, расказваючы пра перамовы з Уладзімірам Пуціным у Сочы.
Як перадае БелаПАН, кіраўнік Беларусі нагадаў, што ў нас з Расіяй сумесная сістэма супрацьпаветранай абароны. Таму на перамовах шмат увагі надавалася ваенна-паветраным сілам. Лукашэнка паведаміў, што ён папрасіў у Пуціна падтрымкі і атрымаў яе.
Па словах Лукашэнкі, у ваенных самалётаў, якія ёсць у Беларусі, сканчаецца рэсурс. У ваенны час іх падняць можна, але ў мірны час патрэбныя новыя звычайныя самалёты, кажа кіраўнік Беларусі.
Фота — ria.ru