Расія экстрадзіруе ў Нямеччыну беларуса
Яго вінавацяць у забойстве і разбоі.
Як піша РБК, у ліпені 2000 года ў Берліне Шаўчэнка забраўся ў прыватную кватэру і забіў яе гаспадара.
На працягу апошніх некалькіх гадоў мужчына працаваў у Ніжнім Тагіле. Яго выявілі падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў і ў траўні 2012 года затрымалі.
Паводле еўрапейскага заканадаўства, за такое злачынства абвінавачванаму пагражае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.
Фота — yugopolis.ru