Расія канчаткова вырашыла жыць па летнім часе
Раней гэтае рашэнне абскардзілі ў судзе Ліга абароны пацыентаў і Саюз доказнай медыцыны.
Пазоўнікі патрабавалі вярнуць зімовы час, бо новы графік шкодзіць здароўю людзей. Расіяне вымушаныя ўставаць яшчэ да ўзыходу сонца. А гэта прыводзіць да хранічнай стомленасці і недасыпання.
Аднак Вярхоўны суд не прыняў гэтых аргументаў і адхіліў пазоў. Нагадаем, Расія адмяніла пераход на зімовы час у жніўні 2011 года.
Фота — open.az