Расія пагражае Беларусі "курынай вайной"
"Расптушкасаюз" просіць, каб Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі абмежавала імпарт беларускіх птушак.
Тлумачыцца гэта тым, што апошнім часам Беларусь рэзка павялічыла пастаўкі птушынага мяса ў Расію. Як інфармуе РБК, па выніках 2011 года наша краіна стала для Расіі другім па велічыні імпарцёрам кураціны пасля ЗША. Паведамляецца, што беларускія пастаўшчыкі ў некалькі разоў перавысілі запланаваны аб'ём паставак і замест 15 тысяч т завезлі 74 тысячы.
Сёлета аб'мы паставак працягваюць расці. За першыя чатыры месяцы года было ўвезена каля 35 тысяч тон птушынага мяса. Расійскія вытворцы заклапочная тым, што беларусы дэмпінгуюць. Тушка курыцы з Беларусі ў аптавікоў прапануецца ў Маскве ў сярэднім па кошце 85 расійскіх рублёў за кг, а расійская — 90—92 рубля.
У Еўразійскай эканамічнай камісіі тым часам лічаць, што Расія не мае права абмяжоўваць пастаўкі сельгаспрадукцыі з краін — партнёраў па Мытным саюзе.
Фота — yaplakal.com