Расія паставіць у Беларусь ракеты С-400 "Трыумф"

Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін напярэдадні адкрыцця ў Мінску міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2011.


Па словах чыноўніка, якія перадае "Газета.ру", ракетныя сістэмы будуць базавацца на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Яны стануць своеасаблівым адказам на стварэнне амерыканскіх базаў у Румыніі.

 
На пачатку траўня Румынія пацвердзіла размяшчэнне ваенных баз ЗША ў рамках сістэмы проціракетнай абароны. Адразу пасля заявы Румыніі МЗС Расіі запатрабаваў ад ЗША юрыдычных гарантый таго, што ракетная база ў Румыніі не пагражае інтарэсам краіны, а пазней прыстрашыў выйсцем з дамовы СНВ-3, калі расійскія прапановы па ПРА будуць ігнараваць.