Расіяне далі Беларусі нафты у 2,5 разы меней, чым абяцалі

Пра гэта паведаміў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка ў Палаце прадстаўнікоў, дзе праходзіць папярэдняе абмеркаванне планаў новага ўраду на бліжэйшую пяцігодку, паведамляе Радыё Свабода.

У сувязі з гэтым Сямашка заявіў, што ўрад будзе працягваць працу па дывэрсіфікацыі паставак нафты – за кошт Вэнэсуэлы і Ірану.

Уладзімер Сямашка сказаў, што сёлета пачнецца будаўніцтва Беларускай АЭС. "Хаця мы некалькі зацягнулі будаўніцтва АЭС, аднак галоўная задача запусціць яе ў 2016 годзе застаецца", - адзначыў ён.