Расіяне масава скупляюць тавары ў Гомелі

Прыязджаюць ў Гомель у асноўным за прадуктамі. Горад напоўніўся жыхарамі расійскіх Новазыбкава, Клінцоў, Бранска.

Вывозіць прадукцыю грамадзянам Расіі можна без абмежаванняў. На мяжы няма мытнага кантролю. У Гомельскім аблвыканкаме заявілі, што расійцы скупляюць ў крамах да 10% прадуктаў. Жыхары Гомельскай вобласці, у сваю чаргу, вывозяць прадукты ў Расію на продаж, паведамляе БелаПАН.