Расіяне задаволеныя пастаўкамі беларускага малака
Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі.
Кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ Алена Скрыннік прадставіла Уладзіміру Пуціну даклад, дзе паведаміла аб стабільнасці беларускіх паставак. Яна зазначыла, што у Расіі з Беларуссю падпісаныя дамовы аб пастаўках сухога малака і беларускі бок гэтыя дамовы не парушае. Адпаведна не ствараючы канкурэнцыі расійскім вытворцам, паведамляе РБК.
Нагадаем, што раней беларускае малако неаднойчы станавілася прычынай напружанасці ў адносінах паміж краінамі.