Расіянка загінула ў аварыі ва Уздзенскім раёне
Трагічнае здарэнне адбылося на трасе Мінск — Мікашэвічы.
Жыхар Слуцка на "Мерседэсе" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем "БМВ", якім кіраваў жыхар Любані.
У выніку апошні і яго пасажырка, 1989 года нараджэння, загінулі. Маці кіроўцы "БМВ", а таксама муж і малалетняя дачка расіянкі шпіталізаваныя, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Фота — AFP