Расійскай дэлегацыі ў ААН забароняць піць

Такім чынам дыпламат адрэагаваў на закіды свайго амерыканскага калегі Джозэфа Тарсэлы, якога абурыла празмерная цяга да спіртнога ў штаб-кватэры ААН.

Тарсэла, які курыруе ў амерыканскай дэлегацыі пытанні, звязаныя з арганізацыяй працы і рэфармаваннем ААН, 4 сакавіка абвінаваціў сваіх калегаў па бюджэтным камітэце Генеральнай Асамблеі ў залішняй сімпатыі да алкаголю, асабліва ў зімовыя святы. Акурат у гэты перыяд зацвярджаецца рэгулярны бюджэт арганізацыі.

У мінулым снежні карэктаванне бюджэту ААН на 2012-2013 гады заняла нязвыкла доўгі час і завяршылася толькі напярэдадні каталіцкіх Калядаў, адзначае Радыё "Свабода". На думку Тарсэлы, прычынай стала тое, што шэраг сябраў камітэту залішне захапляліся наведваннем шматлікіх святочных прыёмаў і з'яўляліся на нарады ў мала прыдатным для працы стане.

Таму амерыканскі дыпламат прапанаваў абвясціць штаб-кватэру ААН "зонай, вольнай ад п’янства".