Расійскі ўрад адмаўляецца ад летняга часу?

Пра гэта піша расійская газета "Известия", спасылаючыся на высокапастаўленыя крыніцы ў Крамлі і Белым доме. Па звестках выдання, да канца года Расія пяройдзе на пастаянны зімовы час і не будзе кожны год пераходзіць на летні. Пра гэта афіцыйна абвесцяць цягам аднаго–двух тыдняў.

Нагадаем, што незадаволенасць пераходам Расіі на пастаянны летні час нядаўна выказаў Міжнародны алімпійскі камітэт. Чыноўнікі МАК папрасілі вярнуць зімовы час, каб тэлегледачам Еўропы было больш зручна глядзець трансляцыі з зімовай Алімпіяды 2014 года ў Сочы.

Дарэчы, Беларусь следам за Расіяй адмовілася ад зімовага часу. Верагодна, і цяпер беларускія ўлады паўтораць расійскі перавод стрэлак.

Фота — rost-info.com.ua