Расійскія праваслаўныя святары пойдуць у палітыку
Святарны сінод Расійскай праваслаўнай царквы дазволіў ім браць удзел у выбарах у дзяржаўныя органы ўлады.
У прынятым 4 кастрычніка рашэнні гаворыцца, што вылучаць свае кандыдатуры святары змогуць “з меркаванняў крайняй царкоўнай неабходнасці, калі трэба будзе процістаяць сілам, што імкнуцца скарыстаць выбарную ўладу для барацьбы з царквою”.
Як адзначыў кіраўнік Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу Уладзімер Лягойда, гаворка ідзе як пра заканадаўчыя, так і выканаўчыя органы ўлады, перадае Радыё Свабода.