Распачынаецца перадвыбарчая агітацыя
Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі, ужо маюць права праводзіць агітацыю.
Як паведамляе БЕЛТА, выступаць з перадвыбарчымі праграмамі па дзяржаўным радыё і тэлебачанні яны пачнуць 27 жніўня. Дата і час вызначаліся для кожнага ў дзень рэгістрацыі шляхам лёсавання.
Кандыдаты ў дэпутаты таксама маюць права на публікацыю перадвыбарчай праграмы ў адной з рэспубліканскіх газет — "Звяздзе", "Народнай газеце", "Рэспубліцы" ці "Белорусской ниве", альбо ў дзяржаўнай абласной, раённай ці гарадской газеце.
Перадвыбарчая агітацыя працягнецца да 22 верасня ўключна. Асноўнай датай галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прызначанае 23 верасня.
Фота — bymedia.net