Распачынаецца першы студэнцкі архітэктурны форум
Студэнты-архітэктары і маладыя ландшафтныя дызайнеры цэлы тыдзень будуць даследаваць цэнтр Мінску.
Маштабнае мерапрыемства пад назвай “Ракурсы цэнтра” працягнецца да 5 лютага ў Беларускім саюзе дызайнераў і музеі Азгура. Удзельнікі абмяркуюць праблему цэнтра беларускай сталіцы і паспрабуюць сфармаваць сваё ўласнае паняцце пра "сэрца горада", інфармуе сайт ampby.org.