Расце аб'ём праблемных валютных крэдытаў
У Беларусі аб'ём праблемных крэдытаў беларускіх банкаў у замежнай валюце вырас за тры месяцы на 39%.
Аб гэтым паведамляецца ў распаўсюджанай 21 красавіка статыстычнай справаздачы Нацбанка Беларусі.
Па звестках Нацбанка, аб'ём праблемных крэдытаў у валюце на 1 красавіка 2011 года склаў $207,9 млн. У справаздачы адзначаецца, што цягам I квартала ён павялічыўся на 39,3%, у тым ліку за сакавік — на 29%.