Равін бабруйскай сінагогі чакае, што яе прыбяруць улады

Шауль Хабаба падкрэсліў: штомесяц сінагогу ў Бабруйску наведвае каля 2000 замежных турыстаў. На яго думку, уладам не спадабаецца такі антыпіяр як надпісы на сінагозе, паведамляе Агенцтва габрэйскіх навінаў.

Нагадаем, у ноч на 14 лістапада невядомыя апаганілі будынак сінагогі антысеміцкімі надпісамі. Мяркуецца, што гэта звязана з 73-й гадавінай "Крыштальнай ночы". Зараз у раёне будынка вядзецца ўзмоцненае міліцэйскае патруляванне, а чальцы абшчыны дзяжураць там уначы.