Разгляд судовай справы аб тэракце ў метро працягнецца сёння
Абвінавачаныя Зміцер Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў на паседжанні ў пятніцу давалі супярэчлівыя паказанні.
Напрыклад, Кавалёў у залі суда заявіў, што лічаць Канавалава невінаватым ні ў выбуху 2005-га, ні ў выбуху 2011 года. Кавалёў таксама заявіў, што падчас следства прызнаўся ў неданясенні пра выбух, бо з суседняга кабінета ў СІЗА пачуў крыкі Канавалава. Нібыта следчыя сказалі Кавалёву, што яму дадуць за неданясенне два гады турмы, а ў тэрарызме яго абвінавачваць не будуць. Кавалёў кажа, што даваў сведчанні, бо быў напалоханы магчымым расстрэлам. Пры гэтым ён пацвердзіў, што гвалт да яго не ўжывалася.
Маці Кавалёва Любоў у пятніцу зачытала перад журналістамі зварот да ўладаў аб правядзенні рэферэндума ў пытанні адмены смяротнага пакарання. Яна баіцца, што смяротная кара будзе прыменена да яе сына.