Размоўнік Беларусь—ЕС
Палітолаг Дзяніс Мельянцоў склаў табліцу: як на дзеянні ЕС рэагуе Мінск і наадварот.
Кароткі ЕСаўска-беларускі і Беларуска-ЕСаўскі размоўнік
(у дапамогу пачаткоўцу)
|
ЕСаўска-Беларускі размоўнік |
||||
|
Дзеянне ЕС |
Інтэрпрэтацыя Мінска |
Каментарый |
||
|
Рэзалюцыя Еўрапарламента: заклікаем вызваліць палітвязняў і распачаць рэформы! |
Мінск: нас хочуць "нахіліць" і прымусіць падпарадкоўвацца. |
Мінск успрымае заклікі як ціск і ўмяшанне ва ўнутраныя справы. Пайсці на саступку — значыць праявіць слабасць, "пасля штораз нахіляць будуць". |
||
|
Савет ЕС: уладам Беларусі трэба пачаць дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. |
Мінск: нас хочуць пазбавіць улады і аддаць яе "пятай калоне". |
Апазіцыя ўспрымаецца як надзвычай слабы гулец, з якім нельга гаварыць на роўных без таго, каб страціць аблічча. Апазіцыя патрэбная ўладзе толькі для імітацыі дэмакратычных працэдур. |
||
|
Сікорскі-Туск-Вестэрвеле: Беларусь атрымае 3-9 і г.д. млрд, калі распачне рэформы. |
Мінск: нас намагаюцца жорстка ашукаць, грошай-то такіх у іх няма. |
Улады ўспрымаюць такія не канкрэтызаваныя публічныя прапановы як пустыя абяцанкі і спробу падманам прымусіць беларускае кіраўніцтва адмовіцца ад часткі ўладных паўнамоцтваў. Зранку грошы — увечары крэслы! |
||
|
Фюле: мы ўзмоцнім падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі. |
Мінск: яны будуць плаціць апазіцыі, каб яна арганізавала рэвалюцыю. |
Любое ўмацаванне партнёрства ЕС з няўрадавым сектарам у Беларусі без удзелу ў гэтым працэсе ўрада разглядаецца як варожае дзеянне і падкоп пад уладу прэзідэнта. |
||
|
Эштан: у нас ёсць сумневы ў вінаватасці Канавалава і Кавалёва, заклікаем увесці мараторый на смяротнае пакаранне. |
Мінск: Еўропа падтрымлівае тэрарызм у Беларусі, абы скінуць Лукашэнку. |
Такія заявы з боку еўраструктур разглядаюцца як блюзнерства і ўмяшанне ва ўнутраныя справы. |
||
|
Савет ЕС уводзіць візавыя абмежаванні. |
Мінск: яны прынізілі прэзідэнта і яго людзей; трэба прынізіць іх галоўнага (як яго там?) і яго людзей. |
Візавыя абмежаванні супраць Лукашэнкі і вышэйшых чыноўнікаў азначаюць аўтаматычнае перарыванне кантактаў на высокім і сярэднім узроўнях. Дыялог з Беларуссю без дыялогу з Лукашэнкам маларэальны. |
||
|
ЕС уводзіць кропкавыя эканамічныя санкцыі. |
Мінск: гэта абвяшчэнне вайны! Але гандаль перарываць нельга, таму будзем адыгрывацца на "пятай калоне" і іх дыпламатах. |
У Мінска няшмат рычагоў уздзеяння на Брусэль і шмат эканамічных інтарэсаў у ЕС. Таму ў якасці аб'ектаў для рэакцыі ў адказ выбіраюцца "агенты ЕС" у Беларусі — апазіцыя і НДА. |
||
|
Беларуска-ЕСаўскі размоўнік |
||||
|
Дзеянне Мінска |
Інтэрпрэтацыя Брусэля |
Каментарый |
||
|
У Мінску чарговы раз разагналі дэманстрацыю і зняволілі палітычных апанентаў. |
Адбыўся сур'ёзны адкат дэмакратыі; кроў льецца ракой, апазіцыянераў катуюць і спальваюць кнігі Някляева. |
Еўрапейскія палітыкі больш схільныя прыслухоўвацца да меркавання беларускай апазіцыі, а еўрапейскія СМІ — канцэнтравацца на негатыве. Пры абмежаваных афіцыйных кантактах гэта часта параджае неразуменне рэальнай сітуацыі. |
||
|
Беларускія ўлады праводзяць больш-менш ліберальную выбарчую кампанію, а пасля раптам разганяюць Плошчу. |
Сікорскі-Вестэрвеле-Більд: нас "кінулі" і выставілі клоўнамі — трэба ўзмацніць ціск на рэжым. |
Шмат у чым паглыбленне канфлікту выклікана персанальнай фрустрацыяй цэлага шэрагу еўрапейскіх палітыкаў, якія ўклалі сваю рэпутацыю ў вырашэнне "беларускага пытання". |
||
|
Мінск у адказ на візавыя санкцыі выганяе амбасадараў ЕС і не выпускае апазіцыянераў з краіны. |
Ага! Санкцыі дзейнічаюць! Паднаціснем яшчэ трошку — і рэжым пахіснецца! |
Контрмеры Мінска ўспрымаюцца Еўрасаюзам як паказчык дзейнасці санкцый для беларускіх уладаў. |
||
|
Лукашэнка: Барозу — казёл, а Вестэрвеле наогул блакітны. |
Лукашэнка нас не паважае, ён не ўмее паводзіць сябе, дзікун і калгаснік, што з яго возьмеш? |
Абразлівая рыторыка, закліканая прадэманстраваць "геапалітычнаму монстру" сваю непакорнасць і адвагу ўспрымаецца ім як абуральнае дзікунства і пацверджанне правільнасці курсу на ізаляцыю. |
||
|
МЗС: Беларусь гатовая да дыялогу на раўнапраўных умовах і не пацерпіць ціску. |
Беларусь гатовая выконваць нашы патрабаванні. Дык чаго ж яна, &%^8#, марудзіць? |
Беларусь пад дыялогам разумее двухбаковыя кантакты на вышэйшым узроўні на роўных без аніякіх папярэдніх умоваў, а Брусэль — трохбаковыя (з улікам апазіцыі) кансультацыі па паступовай дэмакратызацыі Беларусі. |
||
|
Лукашэнка: калі вы на нас ціснеце, то мы будзем інтэгравацца з Расіяй. |
Інтэгруйцеся хоць з Берагам Слановай Косткі. Але калі Расія ўзмацняе свой уплыў на рэжым, то трэба дамаўляцца з Пуціным, каб ён дамовіўся з Лукашэнкам, каб той сябе добра паводзіў. |
З узмацненнем рэпрэсій у Беларусі аргумент аб пагрозе паглынання Беларусі Расіяй працуе ўсё менш. Брусэль разумее, што дужацца з Расіяй у беларускім пытанні ён не здолее, і таму будзе аддаваць перавагу кааперацыі з Расіяй, у тым ліку і адносна Беларусі. |
||
|
Лукашэнка: Захад не супакоіцца, пакуль не зваліць Лукашэнку. |
Нам да лямпачкі, хто будзе кіраваць у гэтай усходняй краіне, галоўнае — каб ён сябе добра паводзіў і не саджаў апазіцыянераў. |
Дэмакратыя і прадказальнасць сапраўды вельмі важныя для ЕС. Праблема не ў Лукашэнку, а ў стылі яго паводзінаў. Тэма дэмакратыі яшчэ больш узмацнілася пасля арабскіх рэвалюцый. |
||
|
Лукашэнка: Беларусь — суверэнная дзяржава, яна не дасць сябе "нахіліць" і будзе рабіць захады ў адказ. |
Лукашэнка ізноў будзе катаваць апазіцыянераў. У Еўропе нельга сябе паводзіць, як у Азіі! |
ЕС усё яшчэ лічыць беларусаў еўрапейцамі, якія мусяць імкнуцца ўвайсці ў ЕС, а значыць мусяць праводзіць у сябе дэмакратычныя рэформы і набліжаць заканадаўства да еўрапейскага. |
||
|
Дыялектызмы |
||||
|
Беларуская апазіцыя: патрэбна больш санкцый супраць рэжыму і больш грошай для апазіцыі! |
Брусэль: трэба больш санкцый супраць рэжыму! Мінск: "пятая калона" хоча разбурыць дзяржаву, а ЕС ёй у гэтым дапамагае. Хаця грошы можна і засвоіць... |
No comments |
||
Крыніца: lipski.livejournal.com
Фота: trvscience.ru