Развітанне з філосафам Уладзімірам Конанам пройдзе сёння ў Мінску

Развітанне з філосафам і літаратуразнаўцам Уладзімірам Конанам пройдзе 8 чэрвеня ў першай палове дня ў Мінску, паведамляе БелаПАН.


Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 10 да 11 гадзін у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук (вул. Сурганава, 1 корпус 2). Адпяванне пачнецца ў 11.30 у Саборы ў імя Святых апосталаў Пятра і Паўла (вул. Ракаўская,4). 


Вядомы беларускі філосаф і літаратуразнавец Уладзімір Конан памёр 6 чэрвеня ў Мінску на 78-м годзе жыцця. 


Уладзімір Конан нарадзіўся 23 красавіка 1934 года ў вёсцы Вераскава Навагрудскага раёна. Доктар філасофскіх навук па спецыяльнасці "эстэтыка". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1984 годзе за ўдзел у напісанні цыкла калектыўных манаграфій па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі (апублікаваны ў 1973-1980). Аўтар прац "Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917-1934 гг.)" (1968), "Ад Рэнесансу да класіцызму" (1978), "Святло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы" (1989), "Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча" (1991) ды іншых.