Re1ikt распавядаюць страшныя казкі (глядзець)
Хорар-запрашэнне на фэст “Даём рады”.
Гурт Re1ikt выкарыстаў студыю Еўрарадыё у якасці здымачнай пляцоўкі для сваёй страшнай казкі і арганізаваў саўндтрэк з дапамогай тэлефона. Усё гэта музыкі рабілі, каб запрасіць Вас на фэст “Даём рады”, да якога засталіся 2 дні. Такім чынам, аматараў хорараў і менш смелых меламанаў запрашаем узгадаць самае лепшае ў беларускай музыцы за мінулы год!
Нагадаем, у межах фэсту “Даём рады” Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012 года. Апроч Re1ikt рады дадуць гурты Дай Дарогу!, Avias, Clover Club, Akute і B:N. Фэст адбудзецца 1 студзеня ў сталічным “Рэ:пабліку”. Пачатак у 18.00.
Фота: www.another.by