"Рэальны Брэст" абвясціў "паляванне" на нядобрасумленных даішнікаў

Праект атрымаў назву "Узаемазлаўленне" (Взаимопоймание) па аналогіі з акцыяй ДАІ "Узаемаразуменне". Яна мае жартаўлівы характар, і накіравана "выключна на пазітыўныя кантакты з ДАІ ды паляпшэнне культурнага жыцця на дарогах горада".

На сайце створаны адмысловы фотаальбом, дзе ўжо можна пабачыць злоўленых у аб'ектыў міліцыянтаў-"парушальнікаў".

Фота — realbrest.by