Рэйтынгі беларускіх банкаў працягваюць зніжацца

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта шасці буйных беларускіх банкаў — «Белгазпрамбанка», «Беларусбанка», «Белінвестбанка», «Белзнешэканамбанка»,«БПС-Банка» і «Банка ВТБ» Беларусь. Як вынікае з паведамлення Fitch, рэйтынгі паніжаныя на адну ступень, з «B» да «B-». Прагноз для беларускай банкаўскай сістэмы застаецца «негатыўным».

Агенцтва таксама пагоршыла прагноз па рэйтынгах «БТА Банка» са «стабільнага» да «негатыўнага», пацвердзіўшы яго рэйтынг на ўзроўні «B-», паведамляе БелаПАН.

Галоўнай прычынай пагаршэння аўтарытэту беларусскіх банкаў стала слабасць фінансавай сістэмы Беларусі.