Рэкардсмен Ліянэль Месі працягвае забіваць галы (відэа)
Чарговыя два мячы ўляцелі ў сетку "Кардобы" ў гасцявым матчы 1/8 фінала Кубка Іспаніі. "Барселона" выйграла з лікам 2:0.
Нагадаем, у нядзелю Ліянэль Месі пабіў рэкорд легендарнага Герда Мюлера, які трымаўся з 1972 года. Форвард "Барселоны" ў матчы з "Бецісам" забіў свой 86-ы гол за сезон. А цяпер іх ужо 88!
Цікава, што мадрыдскі "Рэал" у гасцях прайграў "Сельце" — 1:2 (адзіны гол каралеўскага клуба на рахунку Крышціяну Раналду), але мае шанцы адыграцца ў паўторным матчы.
Фота — АР