Рэзка ўпалі кошты на сусветным рынку нафты

У прыватнасці, на лонданскай біржы сесія завяршылася абясцэньваннем нафтавай сумесі Брэнт, якая здабываецца з розных свідравін на шэльфе Паўночнага мора. Кошты абваліліся на $2,5 і складаюць цяпер $ 111 за адзін барэль. Такім чынам, за 2 дні сумесь Брэнт страціла ў цане больш $5. Значна, хоць і не настолькі, патаннелі і іншыя гатункі нафты.