Рубель вырас у адносінах да асноўных валютаў
Такія вынікі таргоў 5 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс амерыканскага долара зменшыўся на 20 рублёў — ад 8580 да 8560. Расійскі рубель сёння патаннеў на 1 рубель — да 277. Курс еўра таксама зменшыўся —з 11 540 да 11 500 рублёў.
Нагадаем, што на таргах у пятніцу 2 снежня курсы долара, расійскага рубля і еўра заставаліся нязменнымі.