Рублёвыя дэпазіты дазволілі пераводзіць у валютныя
Першым гэта 21 верасня зрабіў “Белінвестбанк”.
Дазволіць насельніцтву перавесці рублёвыя ўклады ў валютныя Лукашэнка загадаў яшчэ 30 жніўня. Аднак банкі пачалі выконваць ягонае даручэнне толькі зараз. Ніякіх бонусаў, павышаных і паніжаных працэнтаў для тых, хто пераводзіць свой дэпазіт, не прадугледжана, паведамляе “Белсат”.