Рух "За Свабоду" прапаноўвае правесці мясцовы рэферэндум у Брэсце

Са словаў  брэсцкага каардынатара Руху "За Свабоду" Дзяніса Турчаняка, рэферэндум з'яўляецца важнейшым інстытутам дэмакратыі. Ён дае магчымасць грамадзянам выказаць сваю волю непасрэдна, шляхам галасавання.

На рэферэндум звычайна выносяць важныя пытанні, якія закранаюць інтарэсы насельніцтва. Няма сумненняў у тым, што лёс паркавай зоны ў цэнтры Брэста турбуе ўсіх гараджан, таксама заявіў Турчаняк.