Румас паабяцаў паказаць па TV матч Румынія — Беларусь

Нагадаем, што матч, які пройдзе ў пятніцу, адмовіўся паказваць тэлеканал АНТ. Па словах тэлевізійшчыкаў, ад паказу яны адмаўляюцца з фінансавых прычынаў.

Тым не менш заключны матч адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы-2012 беларускія тэлегледачы пабачаць. Яго пакажуць на "Першым" або "Ладзе", але з умовай, што за правы на тэлетрансляцыю заплаціць трэці бок, паведамляе "Прессбол".