Румас: У 2012 годзе ў Беларусі інфляцыя не перавысіць 19%

Ён растлумачыў, што 14 кастрычніка ўрад Беларусі адобрыў асноўныя палажэнні праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2012 год. Праект павінен стабілізаваць эканамічную сітуацыю ў краіне.

Між тым, па дадзеных Белстата, у Беларусі цэны за першую дэкаду кастрычніка выраслі на 3,4% у параўнанні з сярэднімі коштамі ў верасні.

Спажывецкія цэны з пачатку года выраслі на 80,4%, а Мінэканомікі ацэньвае інфляцыю ў 2011 годзе на ўзроўні 118%, паведамляе “Інтэрфакс”.