Румынію засыпала снегам
Краіна трапіла пад анамальныя снегапады. Яны працягваюцца ўжо другі дзень.
Многія рэгіёны Румыніі -- Брашаў, Прахова, Трансільванія -- апынуліся пад тоўшчай снегу. Таўшчыня снежнага покрыва дасягае месцамі ад 10 да 30 сантыметраў, паведамляюць інфармагенцтвы. Тэмпература паветра вагаецца ад аднаго да пяці градусаў марозу.
Рух па аўтамагістралях краіны абцяжараны, многія фуры заблакаваныя. У гарах ўзнікла небяспека сходу лавін.